У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА
У матчы 1/32 Кубка Беларусі паміж мінскімі «Крумкачамі» і «Бабоўняй» з Копыля, які адбыўся 22 мая, на 87-й хвіліне, пры ліку 2:1 на карысць «Крумкачоў», паміж футбалістамі здарылася сутычка, якая перарасла ў бойку.
Скрыншот з відэа
Усё пачалося з таго, што адзін гулец штурхнуў суперніка, той упаў, і ў канфлікт уключыліся іншыя гульцы — пайшлі кулакі.
Суддзя матча, Алег Гурчанка, паказаў тры чырвоныя карткі: поле пакінулі Аляксей Хадневіч і Арцём Варанковіч з «Крумкачоў», а таксама Сяргей Карнушэнка з «Бабоўні».
Пасля фінальнага свістка адбылася другая бойка, у якой удзельнічаў брамнік «Крумкачоў» Віталь Зыгмантовіч — ён таксама атрымаў чырвоную картку.
Чытайце таксама:
Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»
Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала срэбра на чэмпіянаце свету
На мінскім стадыёне «Трактар» прайшоў першы матч пасля працяглай рэканструкцыі