БЕЛ Ł РУС

У вёсцы пад Мінскам купілі дом за мільён даляраў

24.05.2025 / 17:26

Nashaniva.com

У красавіку ў вёсцы Прымор'е, якая знаходзіцца недалёка ад Мінскага мора, купілі дом за 1,1 мільёна даляраў. Ён аказаўся самым дарагім домам, прададзеным у Беларусі ў мінулым месяцы, піша Realt.by.

 Частка забудовы вёскі Прымор'е. Фота ілюстрацыйнае

Вёска Прымор'е знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Мінска — паміж Зацанню і Сёмкавам. Назва гаворыць сама за сябе — недалёка адсюль Мінскае мора.

Што тычыцца дома, то гэта блочны катэдж 2015 года пабудовы плошчай 253 квадратныя метры. Участак — 19 сотак.

Чытайце таксама:

Сціплы звонку, царскі ўсярэдзіне. Пад Мінскам прадаюць катэдж з сюрпрызам

У Мінску прадаюць звычайны звонку дом, але з багатым начыннем: пазалотай, ляпнінай і карцінамі на сценах

У Мінску зноў загаварылі пра знос прыватнага сектара ў раёне Арлоўскай

Каментары да артыкула