БЕЛ Ł РУС

Баравікі, бабкі, маслякі, апенькі… Па ўсёй Беларусі ўжо актыўна збіраюць грыбы

24.05.2025 / 23:43

Nashaniva.com

Пасля першых паведамленняў ад грыбнікоў-«прафесіяналаў» пра тое, што ў беларускіх лясах на гэтым тыдні з'явіліся «сапраўдныя» грыбы — баравікі, многія вырашылі пераканацца ў гэтым на свае вочы. У выніку да выхадных тыкток і тэматычныя «грыбныя» чаты і суполкі ў сацсетках аказаліся заваленыя відэа і фота не толькі баравікоў, але і першых чырвонагаловікаў, маслякоў і вяснова-летніх апенек, піша Telegraf.news.

Геаграфія грыбных знаходак аказалася вельмі разнастайнай. Так, энтузіясты з Мінскай вобласці ў адным з тэматычных тэлеграм-каналаў «Грыбы Беларусі» пахваліліся ўраджаем вяснова-летніх апенек.

Удзельнікі групы «Укантакце», у сваю чаргу, пахваліліся «ўраджаем» чырвонагаловікаў, якія ўдалося сабраць дзесьці ў Пухавіцкім раёне.

Мяркуючы па каментарах, асобныя чырвонагаловікі сустракаліся падчас «разведпрагулак» па лесе ўдзельнікам тэматычнай групы таксама ў Гомельскім і Мінскім раёнах.

Падзяліліся кадрамі з лесу і грыбнікі з Брэсцкай вобласці, якія таксама ўжо абвясцілі грыбны сезон адкрытым у сваім рэгіёне. Пры гэтым аўтарка відэа адзначыла, што асаблівага сэнсу «ламіцца ў лес» проста цяпер няма — першыя бабкі ёй сустрэліся ў лесапаласе, недалёка ад вадаёма.

@nadezhda_khilchuk #грибанутаяя #брестскаяобласть #грибы2025 #отдыхнаприроде #тихаяохота ♬ оригинальный звук - user305012508971

Відэа з першымі баравікамі ў тыктоку падзяліліся грыбнікі з Барысаўскага раёна, а таксама іншых рэгіёнаў Мінскай вобласці.

@user91275521301963

♬ оригинальный звук - сила природы

@gribovedochka #боровики #боровик #белыйгриб #mushrooms #гриби #гриб #люблюгрибы #погрибы #грибочки #грибыбеларуси #грибы2025 #весенниегрибы #belarus #беларусь #видео @Грибные войска Беларуси ♬ оригинальный звук - хах

А вось грыбнікам з Бабруйскага раёна, а таксама аднаго з рэгіёнаў Мінскай вобласці пашчасціла ў маі паласавацца свежымі маслякамі. У каментарах пад гэтымі відэа гледачы расказалі, што маслякі, а таксама баравікі ўжо таксама трапляюцца дзе-нідзе ў Лоеўскім раёне.

@gribovedochka #боровики #боровик #белыйгриб #mushrooms #гриби #гриб #люблюгрибы #погрибы #грибочки #грибыбеларуси #грибы2025 #весенниегрибы #belarus #беларусь #видео @Грибные войска Беларуси ♬ оригинальный звук - хах

@olga_maniushko

♬ orijinal ses - Nubar Abbasova

У сваю чаргу, заўзяты беларускі грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч, які таксама не перастае дзяліцца сваімі грыбнымі знаходкамі, наглядна прадэманстраваў, чаму ў пагоні за грыбамі беларусам варта памятаць пра меры засцярогі. Паводле яго слоў, у аматараў першых летніх грыбоў у лесе ёсць «сур'ёзныя канкурэнты» ў асобе мядзведзяў — яны таксама не супраць паласавацца імі. У сэнсе грыбамі, а не грыбнікамі, але гэта ўжо залежыць ад абставін.

Чытайце таксама:

Беларусы пахваліліся першымі баравікамі

Рэдкі грыб знайшлі на Брэстчыне. Ён падобны да пячонкі

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі

Каментары да артыкула