У Магілёве патануў студэнт з Эфіопіі
24 мая ў Магілёве на Дняпру загінуў 21-гадовы хлопец з Эфіопіі, які вучыўся ў адным з мясцовых ВНУ.
Фота: МНС
Па інфармацыі МНС, кампанія моладзі адпачывала на беразе. Адзін з юнакоў вырашыў скупнуцца, але, праплыўшы на некаторую адлегласць, знік пад вадой і не выплыў.
Месца для купання было не абсталяванае.