Што рабіць, калі дзіця не хоча есці ў дзіцячым садку
Падчас адаптацыі да дзіцячага садка часта дзеці адмаўляюцца есці, асабліва ў самым пачатку знаёмства з дашкольнай установай. Без увагі гэта пакідаць нельга. Псіхолаг расказала, што рабіць дарослым у такім выпадку, піша «Звязда».
Фота: vecteezy.com
Спецыяліст параіла папрасіць выхавацеляў пайсці вам насустрач і даць малому прывыкнуць да абстаноўкі, да посуду, да ежы. У садку дзіця аказваецца ў абсалютна новых абставінах, з новымі правіламі, дарослымі і дзецьмі, і новая ежа — таксама нешта невядомае. І ў гэтай сітуацыі адмова ад прыёму ежы — рэакцыя малога на змены.
«Дома цікаўцеся, што дзеткі елі ў групе, пагуляйце ў садок, няхай дзіця стане поварам, а вы — дзіцем, і ён вам прыгатуе ежу, а вы — адлюстроўваеце яго паводзіны, што не хочаце, а потым — паспрабуеце», — падзялілася рэкамендацыямі псіхолаг.
Так з дапамогай гульні вы прыйдзеце да жаданага выніку.