БЕЛ Ł РУС

У Мінбароны РФ заявілі, што расійскія войскі ствараюць «санітарную зону» на мяжы з Украінай

25.05.2025 / 12:18

Nashaniva.com

Расійскія вайсковыя падраздзяленні пасля «поўнага вызвалення» Курскай вобласці ад падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны працягваюць штодзённае наступленне з мэтай стварэння буфернай або так званай «санітарнай зоны» ўздоўж дзяржаўнай мяжы. Пра гэта паведаміў начальнік прэс-цэнтра расійскай групоўкі «Поўнач» Яраслаў Якімкін.

Украінскія салдаты адкрываюць агонь падчас атак расійскіх дронаў каля Харкава, Украіна, 24 мая 2025 года. Фота: Anatolii Lysianskyi / Ukraine's 127th Separate Brigade via AP

«У цяперашні час войскі штодня працягваюць прасоўвацца наперад, адціскаючы праціўніка ад дзяржаўнай мяжы для стварэння «санітарнай зоны» і бяспекі мірнага насельніцтва прыгранічных расійскіх рэгіёнаў», — заявіў Якімкін.

Паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль населеныя пункты Мар’іна і Локня ў Сумскай вобласці Украіны. Таксама, як адзначыў Якімкін, групоўка «Поўнач» «значна прасунулася» ў раёне горада Валчанск Харкаўскай вобласці.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас нарады з урадам 22 траўня таксама пацвердзіў, што расійскія войскі «вырашаюць задачу» па фарміраванні буфернай зоны на мяжы з Украінай.

Раней, напрыканцы красавіка, Міністэрства абароны Расіі абвясціла пра поўнае вызваленне тэрыторыі Курскай вобласці ад УСУ. Але на той момант падраздзяленні ўкраінскага войска ўсё яшчэ прысутнічалі на тэрыторыі Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула