БЕЛ Ł РУС

Вайскоўцы РФ паведамілі, што верталёт Пуціна трапіў у эпіцэнтр атакі БПЛА

25.05.2025 / 14:1

Nashaniva.com

Верталёт Пуціна падчас таемнага візіту ў Курскую вобласць трапіў пад магутную атаку дронаў, праз пяць дзён заявіў камандзір курскай дывізіі СПА.

Уладзімір Пуцін у Курскай вобласці. Фота: kremlin.ru

Падчас наведвання Курскай вобласці 20 мая, верталёт з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным апынуўся ў «эпіцэнтры адбіцця маштабнай атакі ўкраінскіх беспілотнікаў». Пра гэта заявіў камандзір дывізіі СПА Юрый Дашкін у эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Расія».

«Мы адначасова вялі супрацьпаветраны бой і забяспечвалі бяспеку верталёта прэзідэнта. Ён літаральна знаходзіўся ў эпіцэнтры масіраванай атакі беспілотнікаў праціўніка», — заявіў Дашкін, якога цытуюць «Вести».

Паводле яго слоў, у небе над рэгіёнам у той дзень былі знішчаны 46 дронаў самалётнага тыпу. Атаку назвалі «беспрэцэдэнтнай» з боку УСУ.

20 мая Уладзімір Пуцін упершыню наведаў Курскую вобласць пасля таго, як Міністэрства абароны РФ абвясціла аб яе «поўным вызваленні» ад украінскіх войскаў. Пра візіт прэс-служба Пуціна распавяла толькі на наступны дзень. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула