БЕЛ Ł РУС

Пратасевіч зноў рашыў змяніць прафесію

25.05.2025 / 15:58

Nashaniva.com

Блогер Раман Пратасевіч, пасля таго як звольніўся са зваршчыкаў, пайшоў працаваць велакур'ерам у дастаўку «Яндэкс. Ежа». Цяпер ён расказаў, што асвойвае новую прафесію.

Раман Пратасевіч. Красавік 2025 года, Мінск. Фота: тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча

На наступных выходных у яго пачынаюцца курсы бармена, расказаў блогер у сваім тэлеграм-канале. Тлумачыць, чаму абраў гэту прафесію:

«Я люблю пагаварыць з людзьмі, люблю прыемную абстаноўку, цікавую атмасферу. І ў прынцыпе гэта прафесія ўсё цудоўна ў сабе спалучае».

Раман Пратасевіч падзяліўся, што ў яго планах — стварыць шот ці кактэйль «Зваршчык».

Ён дадаў, што дастаўка — гэта цяжкая і не асабліва добрааплатная праца, таму і хоча змяніць яе.

Чытайце таксама:

Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»

Зянковіч пра Пратасевіча: Спачатку на судзе ён хаваў вочы

Пратасевіч усё ж такі знайшоў новую працу

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Каментары да артыкула