БЕЛ Ł РУС

60-гадовы Борыс Джонсан стаў бацькам у дзявяты раз

25.05.2025 / 16:27

Nashaniva.com

Дачку назвалі Попі Эліза Джозефін Джонсан.

Борыс Джонсан з дачкой. Фота: carrielbjohnson / Instagram

Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан стаў бацькам у дзявяты раз. Яго жонка Кэры Джонсан нарадзіла дзяўчынку 21 траўня. Дачку назвалі Попі Эліза Джозефін Джонсан.

«Не магу паверыць, якая ты прыгожая і малюсенькая. Адчуваю сябе неверагодна шчаслівай. Мы ўсе абсалютна зачараваныя. Не ўпэўненая, што я спала хоць хвіліну з моманту твайго нараджэння, паколькі не магу перастаць глядзець на тое, якая ты абсалютна цудоўная», — напісала жонка Джонсана ў інстаграм і апублікавала фота былога прэм'ера з немаўля.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Carrie Johnson (@carrielbjohnson)

Гэта трэці шлюб брытанскага палітыка. З Кэры ў іх чацвёра сумесных дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула