БЕЛ Ł РУС

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

25.05.2025 / 17:15

Nashaniva.com

Пра суд над Марынай Луц раней не паведамлялася. На свабодзе чакае малы сын.

Марына Луц. Фота з яе старонкі Укантакце

Марыне Луц 33 гады. З 2014 года па канец 2022 яна мела ўласны бізнэс — займалася арганізацыяў вяселляў і іншых мерапрыемстваў.

А з 2023 перакваліфікавалася ў UX/UI-дызайнера, то бок, чалавека, які праектуе сервісы так, каб імі было зручна карыстацца. Працавала яна ў асноўным як фрылансер.

Марына вельмі любіць вандраваць. Разам з малым сынам яны часта падарожнічалі па розных краінах Еўропы, асабліва любілі ездзіць на Балтыйскае мора.

Адно з апошніх фота Марыны да затрымання — з Юрмалы

Невядома дакладна, калі Марыну затрымалі, але ў сацсетках яна ў апошні раз была ў сярэдзіне кастрычніка 2024 года. У тэлеграме яна не анлайн «вельмі даўно».

Марыну асудзілі па першай частцы 130 артыкула КК — «распальванне варожасці ці варажнечы». Звычайна гэта каментары ў інтэрнэце.

У спісу «экстрэмістаў» у яе стаіць пазнака «адбывае пакаранне» — гэта значыць, яна атрымала альбо хімію з накіраваннем, альбо калонію. Аднак мяркуючы па тым, што пасля суда яна нідзе не з'явілася анлайн, хутчэй за ўсё, Марыне Луц прысудзілі калонію.

Чытайце таксама:

Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы

Каментары да артыкула