БЕЛ Ł РУС

Як прайшоў апошні званок у «Мінск-Арэне» ФОТЫ

25.05.2025 / 17:11

Nashaniva.com, фота onliner.by, sb.by

У «Мінск-Арэне» прайшоў вялікі канцэрт для 12 тысяч выпускнікоў школ і гімназій сталіцы.

Моладзь павіншавалі старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і міністр адукацыі Андрэй Іванец. Галоўнай зорка быў расійскі спявак і былы ўдзельнік рэаліці-шоу «Дом-2» Алег Маямі.

Але перш чым выпускнікоў парадаваў хэдлайнер, вытупілі і айчынныя артысты. Сярод іх — Наста Краўчанка, якая паедзе ад Беларусі на «Інтэрбачанне» (адказ «Еўрабачанню» ад Расіі).

На сцэне былі і самі выпускнікі. Напрыклад, станчылі развітальны вальс.

Не абышлося без ідэалагічнага складніку. Апроч дыскатэчных песняў, на свяце гучалі кампазіцыі, прысвечаныя вайне, а таксама маршыравалі выпускнікі класаў пры сілавых ведамствах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула