БЕЛ Ł РУС

Мядзведзеў марыць ператварыць у буферную зону ўсю Украіну

25.05.2025 / 20:27

Nashaniva.com

Палітык апублікаваў адпаведную карту.

Скрыншот карты, якую апублікаваў Дзмітрый Мядзведзеў

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў вырашыў прыпугнуць Украіну і яе хаўруснікаў.

У твітары Мядзведзеў апублікаваў відэа, дзе амаль уся тэрыторыя Украіны пазначаная як «буферная зона».

«Калі вайсковая дапамога бандэраўскаму рэжыму працягнецца, буферная зона можа выглядаць так», — падпісаў ён відэа.

Нагадаем, 22 траўня Уладзімір Пуцін на аператыўнай нарадзе з членамі ўрада паведаміў, што прыняў рашэнне аб стварэнні «буфернай зоны бяспекі» ўздоўж мяжы Расіі і Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула