Зборная ЗША выйграла чэмпіянат свету па хакеі
У фінальным паядынку амерыканцы перамаглі зборную Швейцарыі.
Фота: Michael Campanella/Getty Images
Адметна, што асноўны час скончыўся з лікам 0:0, а адзіная шайба была закінутая ў авертайме. Вызначыўся Тэйдж Томпсан з «Бафала».
ЗША трэці раз сталі чэмпіёнамі свету. Перад гэтым яны былі чэмпіёнамі ў 1960 годзе, а з часу ўвядзення плэй-оф (1991) нават ні разу не дабіраліся да фіналу.
Таксама гэта быў пяты з 2013 года фінал для зборнай Швейцарыі, але гэта зборная кожны раз іх прайгравала.
Наступны чэмпіянат свету пройдзе праз год у Швейцарыі. Зборныя Беларусі і Расіі з 2022 года адхіленыя ад спаборніцтваў.