БЕЛ Ł РУС

Трамп: Пуцін хоча ўсю Украіну, ён абсалютна звар’яцеў

26.05.2025 / 7:13

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША рэзка ахарактарызаваў кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна, заявіўшы, што той «абсалютна звар’яцеў» і беспадстаўна забівае людзей ва Украіне.

У сваім допісе Трамп адзначыў, што заўсёды меў «вельмі добрыя адносіны» з Пуціным, аднак, паводле яго слоў, расійскі кіраўнік змяніўся. Трамп заявіў, што Пуцін «абсалютна звар’яцеў» і «беспадстаўна забівае людзей», паказваючы на расійскія атакі па ўкраінскіх гарадах.

«Ракеты і беспілотнікі абстрэльваюць гарады ва Украіне без аніякай прычыны. Я заўсёды казаў, што ён (Пуцін) хоча ўсю Украіну, а не толькі яе частку, і, магчыма, гэта аказваецца праўдай, але калі ён гэта зробіць, гэта прывядзе да падзення Расіі!».

Адначасова Трамп не абмінуў і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, заявіўшы, што яго рыторыка толькі ўскладняе сітуацыю.

«Усё, што выходзіць з яго вуснаў, выклікае праблемы, мне гэта не падабаецца, і лепш бы гэта спынілася», — заявіў Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула