Сямігадовы хлопчык патануў у сажалцы пад Віцебскам
Трагедыя здарылася ў суботу ў Віцебскім раёне на тэрыторыі садовага таварыства «Аграхімік».
Там у сажалцы-капанцы патануў сямігадовы маленькі хлопчык.
Як паведамілі ў МНС, дзіця разам з групай іншых дзяцей накіравалася да вадаёма-капанкі, дзе і здарылася няшчасце.