БЕЛ Ł РУС

Мужчына спрабаваў правезці гашыш у цягніку. Яго ўнюхаў службовы сабака

26.05.2025 / 9:11

Nashaniva.com

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пасажыра цягніка Санкт-Пецярбург — Гродна па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

На наяўнасць забароненых рэчываў у адным з аддзяленняў плацкартнага вагона паказаў службовы сабака, які суправаджаў міліцыянтаў. Падазрэнне выклікаў багаж мужчыны 1985 года нараджэння, які накіроўваўся ў Гродна, дзе планаваў набыць іглічныя расліны для далейшага іх продажу на тэрыторыі іншай краіны, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Для асабістага надгляду мужчына быў дастаўлены ў Гродзенскі РАУС. У адным з кішэняў яго сумкі-партманэ супрацоўнікі выявілі палімерны пакет з рэчывам расліннага паходжання.

У ходзе правядзення экспертызы ўстаноўлена, што прадстаўленае на даследаванне рэчыва з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — гашышам.

Затрыманы патлумачыў, што забароненае рэчыва набыў незадоўга да адпраўлення цягніка, для асабістага ўжывання.

Заведзена крымінальная справа. Вядома, што раней мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула