БЕЛ Ł РУС

На Віцебшчыне мужчына на вачах дзяцей збіў цяжарную жонку, абліў яе бензінам і пагражаў спаліць

26.05.2025 / 14:38

Nashaniva.com

У адным з населеных пунктаў Талачынскага раёна адбылося здарэнне, якое ледзь не скончылася трагедыяй, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. 

П'яны мужчына распачаў канфлікт са сваёй цяжарнай жонкай. Ён нанёс ёй мноства ўдараў рукамі і нагамі па галаве і целе, збіў яе з ног і абліў бензінам. Пагражаў спаліць жонку жыўцом ён на вачах у іх малалетніх дзяцей.

Экспертыза пацвердзіла, што вылітая вадкасць была сапраўдным бензінам, здольным успыхнуць ад найменшай іскры.

Судова-медыцынская экспертыза выявіла ў жанчыны шматлікія сінякі, нанесеныя, верагодна, рукамі і нагамі. 

Псіхіятрычная экспертыза ўстанавіла, што абвінавачаны пакутуе на хранічны алкагалізм.

Пасля разгляду справы суд прызнаў мужчыну вінаватым у пагрозе забойствам і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў. Дадаткова да яго прымененыя меры прымусовага лячэння ад алкагольнай залежнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула