БЕЛ Ł РУС

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін

27.05.2025 / 9:0

Nashaniva.com

У сацсетках замежнік паказвае сваю творчую, але даволі складаную працу.

Самех Шабора. Тут і далей скрыншоты яго сацсетак

Егіпцянін Самех Шабора працуе на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ў цэху апрацоўкі ў так званай «шліфоўні». Займаецца гравіроўкай. Калі і чаму мужчына вырашыў прыехаць у Беларусь, дакладна невядома, але першыя фотаздымкі з Мінска з’явіліся ў яго інстаграме яшчэ ў 2021 годзе.

Дарэчы, у тым самым годзе шклозавод «Нёман» расказваў, што пашырыў геаграфію продажу сваіх вырабаў. Спецыяльна для заказчыка з Егіпта на заводзе сумесна з мастакамі з Блізкага Усходу распрацавалі новы асартымент таўстасценных чарак, куфляў і фужэраў. Іх адметнай асаблівасцю былі малюнак з элементамі арабскага мастацтва і масіўная фігурная ножка, якая нагадвала калону мячэці. Посуд з той калекцыі адвезлі ў крамы Егіпта, але і ў Беларусі ён таксама прадаваўся.

У сацсетках Самех паказвае не толькі вынік сваёй творчасці, але і мерапрыемствы на заводзе. Напрыклад, падчас навагодніх свят ён апублікаваў здымак з аднаго з цэхаў: віншаваць завадчан прыйшлі Снягурка і Дзед Мароз з баянам. Мужчына падпісаў фота так: «Шчаслівы з маімі новымі сябрамі».

Удзельнічаў Самех і ў мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю перамогі ў Другой сусветнай вайне. Ён апублікаваў фота, дзе ў яго на паліто прышпілена чырвона-зялёная стужка з кветкай яблыні, і павіншаваў сяброў з Днём Перамогі.

View this post on Instagram

A post shared by سامح زيدان (@sameh_shabora)

Імаверна, у Беларусь егіпцянін прыехаў з сям’ёй, бо ў адным з відэа ён паказвае хлопчыка, які таксама спрабуе працаваць са шклом за станком.

Чытайце таксама:

«Шклянкі з вібраніуму»: людзі здзівіліся цэнам на прадукцыю шклозавода «Нёман»

Паглядзіце, якія шыкоўныя выцінанкі робіць беларуская мастачка ФОТЫ

Міхал Ціткоў, забыты геній дызайну

Лукашэнку на шклозаводзе падарылі крыштальнага бусла

Каментары да артыкула