БЕЛ Ł РУС

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства

27.05.2025 / 8:9

Nashaniva.com

21-гадовы замежны грамадзянін з братам прыехалі ў Мінск падзарабіць. Яны арандавалі аўтамабіль, пагрузілі ў багажнік набыты на рынку ў Ждановічах посуд і накіраваліся прадаваць яго ўтрая даражэй, паведамляюць Мінск-навіны.

Праязджаючы па вул. Брыкета, маладыя людзі ўбачылі дзвюх пажылых жанчын. Фігурант пачаў угаворваць бабуль купіць у яго за 100 рублёў патэльню, а пасля прайшоў з адной з жанчын у яе кватэру.

У кватэры дачкой пенсіянеркі былі ўсталяваныя камеры відэаназірання, бо 89-гадовая мінчанка мае праблемы са здароўем, у тым ліку пакутуе на дэменцыю. Знаходзячыся на працы, жанчына вырашыла паглядзець, чым займаецца яе маці, і ўбачыла ў іх кватэры незнаёмага, які зазіраў у шафы і тумбы. Пра гэта яна неадкладна паведаміла ў міліцыю.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі замежніка, які скраў у кватэры ювелірныя ўпрыгожанні на 9 300 рублёў. Пасля ў дачыненні да яго завялі крымінальную справу. Віну грамадзянін не прызнаў. Шкода была кампенсавана шляхам канфіскацыі скрадзенага і яго вяртання законнаму ўладальніку.

— Абвінавачваны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, — пракаментавала памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Аляксандра Леўта, якая выступала па крымінальнай справе дзяржаўным абвінаваўцам. — Суд прызнаў яго вінаватым у замаху на тайнае выкраданне маёмасці (крадзеж) і на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 205 КК прызначыў пакаранне два гады пазбаўлення волі, якія абвінавачваны правядзе ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На падставе Закона аб амністыі суд часткова вызваліў яго ад прызначанага пакарання тэрмінам на 1 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула