Тры аповесці Быкава выдалі пад адной вокладкай
Выдавецтва «Папуры» працягвае перавыдаваць творы беларускай класікі. Гэтым разам пад адной дыхтоўнай цвёрдай вокладкай выйшлі тры аповесці Васіля Быкава, піша bellit.com.
Аповесці «Круглянскі мост», «Абеліск» і «Воўчая зграя», што сабраныя ў новым выданні, прысвечаныя жыццю людзей пад акупацыяй. Героі твораў вырашаюць для сябе найскладанае пытанне: як пад гнётам няўмольных абставінаў застацца чалавекам.
Набыць кнігу можна ў менскіх кнігарнях, а таксама, напрыклад, праз сайт Oz.by