БЕЛ Ł РУС

Экс-прафесар эканамічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта скончыў жыццё самагубствам пасля таго, як аддаў махлярам 650 тысяч даляраў

27.05.2025 / 13:14

Nashaniva.com

78-гадовага Барыса Баярынцава развялі па класічнай схеме.

Барыс Баярынцаў. Фота: МДУ

Былы прафесар эканамічнага факультэта МДУ Барыс Баярынцаў звёў рахункі з жыццём пасля таго, як яго падманулі махляры.

Схема падману была стандартнай. У пачатку мая 78-гадоваму экс-выкладчыку патэлефанавалі невядомыя, якія прадставіліся сілавікамі. Яны пераканалі Баярынцава перавесці ўсе яго грошы на «бяспечны рахунак». 

Прафесар эканомікі спачатку перавёў махлярам 400 тысяч долараў з усіх сваіх рахункаў, а потым яшчэ і прадаў дзве кватэры. Усяго Баярынцаў пазбавіўся 650 тысяч даляраў.

25 мая Баярынцаў паехаў да сябра Юрыя «адпачыць і разгрузіцца». Мужчыны схадзілі ў лазню. Увечары яны разышліся па розных пакоях адпачываць, піша Baza.

На наступную раніцу Юрый знайшоў у лазні цела прафесара. Пазней следчыя выявілі ў асабістых рэчах Баярынцава копію пастановы аб завядзенні крымінальнай справы па махлярстве.

Баярынцаў быў доктарам навук, ён выкладаў на кафедры макраэканамічнай палітыкі і стратэгічнага кіравання МДУ. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула