БЕЛ Ł РУС

У Беларусі дабудавалі самы высокі ў краіне панэльны дом. І знаходзіцца ён не ў Мінску

27.05.2025 / 13:57

Nashaniva.com

Дом знаходзіцца ў Гомелі і мае 24 паверхі, піша Blizko.by.

 У маі 2023 года Гомельскі домабудаўнічы камбінат пачаў узводзіць у Гомелі першы з трох панэльных дамоў у 18-м мікрараёне на вуліцы Мазурава. 

У абласной прэсе дом інакш як хмарачосам і не называюць. Таму што ён 24-павярховы. У ім будзе 184 кватэры: 1-пакаёвыя плошчай ад 46 квадратных метраў, 2-пакаёвыя ад 49 «квадратаў» і 3-пакаёвыя ад 83 кв.м.

Праект прэзентавалі ў 2021 годзе, і тады дом быў у плане авальным. Год пазней прадставілі абноўлены праект: цяпер ён стаў больш звыклым прамавугольным. Дом павінны былі здаць 29 студзеня 2025 года, але тэрміны некалькі разоў пераносілі. І вось учора дом здалі.

@gomelnovosti3 В Гомеле достроили небоскреб, которого нет даже в Минске #гомель #гомельбеларусь #гомельскаяобласть #беларусьновости #новостибеларуси #беларусь #белорусы ♬ mirage - théos & Antent

Побач будуюцца яшчэ два такія дамы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула