БЕЛ Ł РУС

Былы страйкамавец, якога прызнавалі пагрозай нацбяспецы ў Літве, атрымаў статус уцекача

27.05.2025 / 14:16

Nashaniva.com

У свой час ён падтрымаў забастоўку на «Нафтане» і быў вымушаны пакінуць краіну.

Судовая эпапея Сяргея Краўчанкі, што падтрымаў забастоўку на «Беларуснафце» і быў вымушаны выехаць з краіны, скончылася. Сяргей быў прызнаны пагрозай нацыянальнай бяспекі Літоўскай Рэспублікі, з-за таго што раней працаваў пажарным і яму было адмоўлена ў працягу дазволу на жыхарства, што паставіла пад пытанне жыццё сям'і, бо дзеці і жонка Сяргея атрымалі ўцякацтва ў Літве.

Тры судовыя працэсы, два перагляды справы, больш за два гады разбіральніцтваў, вашая дапамога ў зборы на адваката для Сяргея і… сёння канчатковая перамога! Сяргей Краўчанка атрымаў статус бежанца», — напісаў у сваіх сацсетках Андрэй Стрыжак.

Чытайце таксама:

Былога страйкамаўца прызналі ў Літве пагрозай нацбяспецы

Каментары да артыкула