БЕЛ Ł РУС

На ўсходзе Кітая адбыўся магутны выбух на хімічным заводзе

27.05.2025 / 14:25

Nashaniva.com

На відэа з месца здарэння бачна, што пасля выбуху ў небе з’явіліся шэрыя і аранжавыя клубы дыму. Ударная хваля выбіла вокны ў бліжэйшых дамах.

Колькасць пацярпелых невядомая, ратавальныя работы працягваюцца, паведамляе South China Morning Post.

Прычына інцыдэнту пакуль не вызначаная.

Завод належыць кампаніі Shandong Youdao Chemical, якая ёсць найбуйнейшым на свеце вытворцам пестыцыду хлорпірыфосу, выпускае каля 11 тысяч тон гэтага рэчыва за год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула