БЕЛ Ł РУС

Праект «Жыццё-маліна» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

27.05.2025 / 14:53

Nashaniva.com

Рашэннем МУС праект «Жыццё-маліна» прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем», напісаў канал ГУБАЗіКа. 

Вядучы праекта Мікіта Мелказёраў

«За арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб, распальванне міжнацыянальнай варожасці і нянавісці — група грамадзян, аб’яднаная пад назвай «Жыццё-маліна», прызнана экстрэмісцкім фармаваннем», — пішуць сілавікі.

У Беларусі абвінавачанні ў «экстрэмізме» звычайна выкарыстоўваюцца ўладамі для ціску на грамадзянскую супольнасць, падаўлення незалежнай думкі і свабоды слова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула