БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паскардзіўся Пуціну, што ўсю беларускую бульбу прадалі ў Расію

27.05.2025 / 15:24

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін другі дзень запар згадвае аб праблемах з бульбай у Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: Sefa Karacan Anadolu via Getty Images

Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся Уладзіміру Пуціну, што ўсю беларускую бульбу прадалі ў Расію.

Расійскі прэзідэнт узгадвае пра праблемы з бульбай другі дзень запар. На сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі «Расія — краіна магчымасцей» ён пераказаў частку ўчорашняй тэлефоннай размовы з Лукашэнкам.

«Учора сустракаўся з прадстаўнікамі бізнэсу, у тым ліку аграсектара. Выявілася, што бульбы не хапае. Размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, ён кажа, што ў нас ужо ўсё прадалі ў Расію», — распавёў Пуцін.

Ён таксама адзначыў, што з дзяцінства не любіць садзіць бульбу: на яго думку, робататэхніка значна цікавейшая за гэты занятак.

Напярэдадні Пуцін здзіўляўся, калі даведаўся, што ў Беларусі скончылася бульба. На гэта давялося рэагаваць Наталлі Эйсмант: у канале «Пул першага» напісалі, што новую бульбу ў Беларусі ўжо пасадзілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула