БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэм'еры атрымаюць дадатковыя паўнамоцтвы

27.05.2025 / 16:42

Nashaniva.com

З 24 мая 2025 года ў Беларусі ўступілі ў сілу змены ў Рэгламент працы Савета Міністраў. Яны былі зацверджаныя пастановай №279 ад 20 мая і апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер віцэ-прэм’еры атрымалі больш шырокія паўнамоцтвы. Яны могуць самастойна прымаць рашэнні па пытаннях, уключаных у парадак дня Савета Міністраў, даваць даручэнні, кантраляваць іх выкананне і прапаноўваць меры адказнасці, калі даручэнні не выконваюцца.

Таксама ім дазволена папярэдне ацэньваць, ці дастатковыя меры прымаюцца падначаленымі органамі ўлады для вырашэння бягучых праблем, і без лішняй перапіскі арганізоўваць абмеркаванне прапаноў з экспертамі і кіраўніцтвам дзяржаўных устаноў.

Акрамя таго, усе праекты нарматыўна-прававых актаў, якія тычацца бізнэсу, цяпер абавязкова павінны быць узгодненыя з Радай па развіцці прадпрымальніцтва перад тым, як іх разгледзіць Савет Міністраў.

Чытайце таксама:

Скончыў жыццё самагубствам мясцовы дэпутат з Навагрудчыны

Турчын асабіста правёў тэст-драйв канкурэнтаў МАЗа

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай

Каментары да артыкула