«Анёл» шукае чалавека, які знік больш чым чвэрць стагоддзя таму
Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» размясціў незвычайную абвестку аб пошуку чалавека. Незвычайнасць у тым, што гэты чалавек, як у ёй пазначана, знік яшчэ ў мінулым тысячагоддзі, у 1998 годзе.
Пошукавікі хочуць даведацца месцазнаходжанне Міхаіла Яўгенавіча Грыгаровіча 1947 года нараджэння, які жыў у аграгарадку Даўгінава Вілейскага раёна.
Ягоная асаблівая прыкмета — на адным з плячэй ёсць татуіроўка з надпісам на нямецкай мове Jedem das Seine, што ў перакладзе азначае «Кожнаму сваё».
Чытайце таксама:
Пасол Беларусі ў Турцыі абвергнуў інфармацыю пра знікненне беларускі з малым сынам