Паміж Полацкам і Наваполацкам абвалілася дарога — рух цалкам перакрыты
Паміж Полацкам і Наваполацкам, каля населенага пункта Экімань адбылося абвальванне дарожнага пакрыцця. Паводле паведамлення ДАІ Віцебскай вобласці, інцыдэнт здарыўся непадалёк ад бальніцы Ксты. Участак дарогі цалкам перакрыты, цяпер вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў абвалу.
Прычыны здарэння пакуль не называюцца, але адзначаецца, што на Віцебшчыне цяпер ідзе «сезон дажджоў» — за суткі выпала амаль месячная норма ападкаў.
Аб’езд перакрытага ўчастка арганізаваны праз так званую «хлебазаводскую» дарогу (Н-16303).
Змененыя і маршруты грамадскага транспарту:
- Маршрут №5 з Наваполацка будзе ехаць да вёскі Экімань, затым па вуліцы Цэнтральнай праз катэджны пасёлак у Полацк. Часовыя прыпынкі — «Экімань», «Віленская шаша», «ГЦ «Манеж»;
- Маршруты №15 і №314 пры выездзе на дарогу Р-45 пойдуць у бок Кстоў і пасёлка Ветрына, з часовым прыпынкам на скрыжаванні дарог і ў Экімані.
Кіроўцам раяць загадзя планаваць свае маршруты з улікам абмежаванняў.
Чытайце таксама:
Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда