БЕЛ Ł РУС

На Магілёўшчыне пасля скаргаў пакупнікоў з крамаў прыбралі дзясяткі кілаграмаў мяса і каўбасы

27.05.2025 / 19:31

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці правёў праверкі ў крамах пасля зваротаў грамадзян праз чат-бот у тэлеграме і званкоў на «гарачую лінію».

Фота ілюстрацыйнае

У адной з крам буйной гандлёвай сеткі забаранілі продаж звыш 10 кілаграмаў пратэрмінаваных мясных паўфабрыкатаў і больш за 50 кілаграмаў мясных і каўбасных вырабаў без належнай маркіроўкі. На іх не было інфармацыі пра дату і час адкрыцця ўпакоўкі, а таксама былі парушэнні ўмоў захоўвання.

Акрамя таго, з паліц былі прыбраныя сапсаваныя гародніна і садавіна.

Таксама ў дзвюх гандлёвых кропках выявілі завышаныя цэны на гародніну і садавіну — напрыклад, цэны на цыбулю і моркву былі ў 2,5 раза вышэй за дапушчальны максімум. 

Кіраўнікоў устаноў, у якіх былі выяўленыя парушэнні, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Чытайце таксама:

КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»

Улады настроеныя рашуча змагацца з аўтахламам у гарадскіх дварах

Каментары да артыкула