У Смалявіцкім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі
ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі Mercedes адбылося сёння каля 17:20 у Смалявіцкім раёне, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 51-гадовы вадзіцель, рухаючыся па аўтадарозе Р-53 «Слабада — Новасады» ў бок Мінска, не ўлічыў умовы надвор’я, не справіўся з кіраваннем і наехаў на раздзяляльную агароджу. У выніку маршрутка перакулілася.
На момант аварыі ў салоне знаходзіліся сем чалавек, трое з іх цяпер шпіталізаваныя.