БЕЛ Ł РУС

Рашэнне аб перадачы Германіяй Украіне ракет Taurus яшчэ не прынята

27.05.2025 / 21:17

Nashaniva.com

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што ягоная краіна больш не абмяжоўвае далёкасць дзеяння зброі, якую пастаўляе Украіне. Гэта выклікала шырокі міжнародны рэзананс, і нават Крамль пракаментаваў ягоныя словы ў той жа дзень. Але аказалася, што нічога новага Мерц не сказаў, піша Bild.

Фота: Bernd von Jutrczenka/picture alliance via Getty Images

Гэтыя абмежаванні ўжо былі знятыя ў маі 2024 года пры папярэднім канцлеры Олафе Шольцы, калі расійскія войскі наступалі на Харкаўскім напрамку. Акрамя таго, Германія дагэтуль не перадавала Украіне ракеты з далёкасцю, якая перавышае радыус дзеяння сістэмы Mars-2 (каля 85 км).

Пасля заяў Мерца пайшлі чуткі пра магчымую перадачу нямецкімі вайскоўцамі ракет Taurus, але, як стала вядома Bild, нават падчас візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Берлін такое рашэнне пакуль не будзе прынята.

Віцэ-канцлер Германіі Ларс Клінгбайль адкрыта сказаў, што новых дамоўленасцяў, якія выходзілі б за межы папярэдняй палітыкі ўрада, няма. Ды і сам Мерц прызнаў, што проста апісаў тое, што ўжо даўно стала рэальнасцю.

Вайсковы эксперт Bild Ніка Ланге адзначыў, што скасаванне абмежаванняў па далёкасці мае сэнс толькі тады, калі Германія сапраўды пачне пастаўляць боепрыпасы і ракеты з большай далёкасцю.

Чытайце таксама:

Германія пры Мерцу не будзе публікаваць дэталі вайсковай дапамогі Украіне

Канцлер Германіі «павінен выставіць Пуціну ўльтыматум — спыненне агню або ракеты Taurus» — галоўны рэдактар Bild

Каментары да артыкула