БЕЛ Ł РУС

У Парыжы на аўкцыёне прадалі за рэкордную суму шаблю Напалеона з ружовага золата

27.05.2025 / 22:58

Nashaniva.com

У Францыі на аўкцыёне прадалі залатую шаблю, якая належала Напалеону Банапарту, за 4,7 мільёна еўра — гэта рэкордная сума для прадметаў напалеонаўскага ўзбраення.

Фота: giquelloetassocies.fr

Першапачаткова шаблю ацэньвалі прыкладна ў 700 тысяч — 1 мільён еўра, але ў выніку яна была прададзена за значна большую суму.

Як паведамляе Le Figaro, шабля была выраблена з ружовага золата ў турэцкім стылі — з ручкай, упрыгожанай рэльефнымі малюнкамі на міфалагічныя тэмы. У той час у Францыі былі моднымі ўсходнія ўплывы.

Напалеон заказаў гэтую зброю, калі быў яшчэ Першым консулам Французскай Рэспублікі (прыкладна ў 1802—1803 гадах). Пазней ён падарыў шаблю свайму набліжанаму — маршалу Эмануэлю дэ Грушы. З тых часоў яна захоўвалася ў сям’і маршала.

Прадметы, што належалі Напалеону, часта трапляюць на аўкцыёны ў Францыі. Раней прадаваліся ягоныя пісталеты, шляпа і асобнік Грамадзянскага кодэкса, але шабля значна пераўзышла іх па цане.

Чытайце таксама:

Знойдзены ў беларускім архіве малюнак раскрывае таямніцу загадкавага мяча са старажытнага кургана

За 42 рублі прадаюць будынак, у якім начаваў Напалеон

Ці сапраўды французскі лідар быў монстрам? У лістападзе на экранах — «Напалеон» Рыдлі Скота

Каментары да артыкула