БЕЛ Ł РУС

Спецпрадстаўнік Трампа адказаў Мядзведзеву: Заява не адпавядае статусу сусветнай дзяржавы

28.05.2025 / 6:54

Nashaniva.com

Кіт Келаг адказаў на выпад экс-прэзідэнта Расіі, які прыгразіў Трэцяй сусветнай.

Кіт Келаг. Фота: AP Photo/Mariam Zuhaib

«Развядзенне страхаў перад Трэцяй сусветнай вайной — гэта безадказная і недапушчальная заява з боку Дзмітрыя Мядзведзева, якая не адпавядае статусу сусветнай дзяржавы. Прэзідэнт Трамп прыкладае намаганні для спынення гэтага канфлікту і ратавання жыццяў. Мы па-ранейшаму чакаем атрымання расійскага мемарандума (дарожнай карты), які вы абяцалі перадаць тыдзень таму. Спыніце агонь неадкладна», — напісаў Кіт Келаг.

Нагадаем, што ўчора Дональд Трамп апублікаваў рэзкую заяву.

«Тое, чаго Пуцін не разумее, — гэта тое, што калі б не я, з Расіяй ужо шмат рэальна кепскага б здарылася, прычым РЭАЛЬНА КЕПСКАГА. Ён гуляе з агнём!», — напісаў Дональд Трамп кароткі пост у сваёй сацсетцы Truth Social.

Дзмітрый Мядзведзеў у адказ прыгразіў Трэцяй сусветнай.

«Што тычыцца слоў Трампа пра тое, што Пуцін «гуляе з агнём» і з Расіяй адбываюцца «сапраўды дрэнныя рэчы». Я ведаю толькі адну сапраўды дрэнную рэч — Трэцюю сусветную вайну. Я спадзяюся, Трамп гэта разумее!», — напісаў Мядзведзеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула