БЕЛ Ł РУС

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны

28.05.2025 / 8:24

Nashaniva.com

Міністр абароны Віктар Хрэнін паведаміў пра змену параметраў вучэнняў «Захад-2025»

Кіраўнік абароннага ведамства Беларусі заявіў, што вайсковыя вучэнні «Захад-2025» не нацэленыя супраць каго-небудзь, а перанос яго асноўных манеўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў сведчыць пра гатоўнасць да дыялогу і зніжэнне напружанасці ў рэгіёне.

«Нягледзячы на тое, што ніякія крокі па вяртанні да выканання шэрагу ключавых дамоўленасцяў у сферы кантролю над узбраеннямі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь так і не былі зробленыя, мы прынялі рашэнне аб зніжэнні параметраў вучэння «Захад-2025» і пераносе яго асноўных манеўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў», — цытуе тэлеграм-канал Мінабароны словы Віктара Хрэніна.

«Тым самым мы ў чарговы раз не толькі словам, але і справай пацвярджаем сваю гатоўнасць да дыялогу, кампрамісаў і зніжэння напружанасці», — сказаў міністр абароны і дадаў, што гэта робіцца, «не спадзеючыся на канструктыўную рэакцыю ў адказ».

«Робім у большай ступені для дэманстрацыі нашым саюзнікам і партнёрам па ўсім свеце праўдзіва міралюбнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь», — сказаў міністр абароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула