БЕЛ Ł РУС

У чацвер будуць моцныя дажджы

28.05.2025 / 11:21

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 29—31 мая.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Ноччу +11..+16°С, максімальная днём +17..+23°С. 

У пятніцу, 30 мая, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +7..+14°С, максімальная днём +15..+22°С.

У суботу — кароткачасовыя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу +7..+13°С, максімальная днём складзе ад +16°С па поўначы да +24°С па паўднёвым захадзе краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула