БЕЛ Ł РУС

Беларускамоўны бяздомны Гомеля атрымаў шанец, каб змяніць жыццё. Што ў выніку?

28.05.2025 / 12:28

Nashaniva.com

Папулярны гомельскі блогер Анатоль rubakha_go, які займаецца сацыялізацыяй бяздомных, шукае героя для свайго наступнага праекту. Першая гераіня студэнта Анатоля — бяздомная Вікторыя, якой хлопец набыў кватэру. Пасля таго, як адна пара гомельскіх бяздомных адмовілася ад дапамогі блогера, той выйшаў на іншага чалавека, які жыве на вуліцы — Канстанціна. У ім «Флагшток» апазнаў адзінага беларускамоўнага бяздомнага Гомеля. Гэта 51-гадовы Кастусь Марозаў.

Скрыншот відэа Анатоля rubakha_go

Пра яго раней распавядала незалежная прэса. Ён жыве на пляцоўцы за гаспадарчымі пабудовамі ў Савецкім раёне, збірае і здае другасную сыравіну — шкло, паперу і металалом, за гэта і выжывае.

Кастусь тлумачыў, што ў 2015 годзе памерла ягоная маці, праз год ён страціў працу, потым атрымаў пералом пляча, зрабілі складаную аперацыю. З-за гэтага ніяк не мог знайсці новую працу, а даўгі па камуналцы раслі.

У канцы 2017 года яго выселілі з кватэры — у нікуды.

У былым доме заставалася вялікая бібліятэка і фанатэка. Кастусь любіць беларускіх класікаў — Чачота, Купалу, Коласа, Караткевіча. А з беларускай музыкі асабліва яму падабаецца «Народны альбом», некаторыя песні з якога ён цытаваў на памяць.

Цяпер, пры сустрэчы з блогерам, Кастусь таксама спачатку гаварыў па-беларуску і адразу пагадзіўся на ўдзел у ягоным праекце. Але калі той прынёс яму новую вопратку і прапанаваў засяленне ва ўжо арэндаваную кватэру, бяздомны адмовіўся.

Ён патлумачыў, што пакуль не гатовы да такога кроку і не захацеў змяняць ладу жыцця, да якога прызвычаіўся за восем гадоў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Анатолий (@rubakha_go)

Блогер тым часам шукае новага героя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула