БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Германіі падчас візіту ў ЗША запатрабаваў адмяніць пошліны для ЕС

28.05.2025 / 13:40

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Германіі Ёхан Вадэфуль прыбыў з рабочым візітам у Вашынгтон і правёў перамовы з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа. 

Фота: Virginia Mayo / AP

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі будучыя 50-працэнтныя пошліны на еўрапейскія тавары, якія прэзідэнт Дональд Трамп плануе ўвесці з 9 ліпеня. Вадэфуль запатрабаваў адмовіцца ад гэтых мер, піша Bild. 

«Мы не хочам новых тарыфных сцен і імкнемся будаваць стабільныя масты партнёрства і даверу. Гэта адзіны спосаб захаваць росквіт па абодва бакі Атлантыкі і ўмацаваць нашу эканамічную бяспеку», — заявіў ён. 

Таксама ў позве былі вайна ва Украіне і санкцыі супраць Расіі. Кіраўнік МЗС Германіі падкрэсліў, што Еўропа будзе ўзмацняць ціск на Маскву. 

«Германія хоча дамагчыся неадкладнага спынення агню і трывалага міру. Каб дамагчыся гэтага, неабходна працягваць аказваць ціск на Расію», — адзначыў ён, паабяцаўшы, што Еўропа «яшчэ мацней зацягне санкцыйныя гайкі».

Акрамя таго, Вадэфуль заявіў, што Германія, з аднаго боку, выступае «за бяспеку і існаванне Ізраіля», але, з другога боку, глыбока прыхільная міжнароднаму праву і прызнае « невыносныя пакуты людзей у сектары Газа»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула