БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы папярэдзілі, што леташняя спёка можа стаць нормай на найбліжэйшыя пяць гадоў

28.05.2025 / 15:7

Nashaniva.com

Па даных Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (WMO), апублікаваных сёння ў Жэневе, глабальныя тэмпературы ў перыяд з 2025 па 2029 год з высокай верагоднасцю застануцца на рэкордным узроўні. Верагоднасць таго, што хаця б адно лета з наступных пяці стане яшчэ гарачэй, чым у 2024 годзе, складае 70 %, піша Bild.

Фота: Andy Wong / AP

«На жаль, даклад WMO не дае надзеі на перадышку ў бліжэйшыя гады», — заявіла намеснік генсакратара арганізацыі Ко Барэт.

Прагноз заснаваны на разліках Брытанскай метэаслужбы MetOffice і ўлічвае даныя з розных навуковых інстытутаў. Паводле гэтых ацэнак, сярэдняя тэмпература паверхні Зямлі ў бліжэйшыя гады будзе на 1,2—1,9 градуса вышэй, чым у даіндустрыяльны перыяд (1850-1900 гг.).

Такі рост тэмператур ставіць пад сумнеў магчымасць захавання Парыжскага кліматычнага пагаднення, мэта якога — стрымаць глабальнае пацяпленне значна ніжэй двух градусаў і, калі магчыма, абмежаваць яго 1,5 градусамі.

«Кожная дадатковая доля градуса азначае больш разбуральныя хвалі спёкі, наймацнейшыя ападкі і засухі», — адзначаецца ў дакладзе WMO.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула