БЕЛ Ł РУС

Мерц паабяцаў дапамагчы Украіне з распрацоўкай уласнай дальнабойнай зброі

28.05.2025 / 15:32

Nashaniva.com

Масква хоча выйграць час і цягне з мемарандумам, а масіраваныя паветраныя атакі Кіева — гэта не мова міру, а мова вайны, мяркуе канцлер Германіі.

Скрыншот відэа ТСН

«Мы будзем узмацняць ціск на Расію, каб аслабіць вайсковую машыну Крамля», — заявіў канцлер Германіі Фрыдрых Мерц на прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім у Берліне. Яго цытуе ТСН.

Берлін падтрымае Кіеў у распрацоўцы Украінай уласнай дальнабойнай зброі, паведаміў канцлер ФРГ.

Па словах Мерца, Масква хоча выйграць час і цягне з мемарандумам, а масіраваныя паветраныя атакі Кіева — гэта не мова міру, а мова вайны. Гаворка ідзе аб мемарандумах пасля перамоваў у Стамбуле, якімі павінны абмяняць бакі для працягу перамоваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула