БЕЛ Ł РУС

Еўрапейскі камісар падтрымаў пазоў Літвы супраць Беларусі за мігранцкі крызіс

28.05.2025 / 16:21

Nashaniva.com

Падчас візіту ў Літву еўракамісар па ўнутраных справах і міграцыі Магнус Брунер выказаў падтрымку пазову Літвы супраць Беларусі з-за міграцыйнага крызісу, які, на думку Вільні, быў арганізаваны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, піша LRT.

Магнус Брунер. Фота: AP

Магнус Брунер заявіў, што цалкам падтрымлівае дзеянні Літвы і іншых краін Еўрасаюза ў пытаннях вяртання выдаткаў, а таксама рашэнне Літвы звярнуцца ў Міжнародны суд. Гэты пазоў, на думку Міністэрства юстыцыі Літвы, можа мець значэнне і для разгляду спраў у Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

На мінулым тыдні Літва разам з васьмю іншымі краінамі ЕС апублікавала адкрыты зварот, у якім заклікала перагледзець падыходы да тлумачэння Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, асабліва ў галіне міграцыі. Брунер таксама падтрымаў гэты зварот, падкрэсліваючы неабходнасць адаптацыі прававых інструментаў да сучасных выклікаў.

Ён адзначыў, што Еўракамісія імкнецца падтрымліваць краіны-члены праз рэалізацыю новага міграцыйнага пакта, стварэнне сістэмы вяртання мігрантаў і канцэпцыю «бяспечнай трэцяй краіны».

Раней Еўрапейскі суд па правах чалавека ўжо разглядаў справы супраць Літвы, Латвіі і Польшчы, звязаныя з магчымымі парушэннямі ў адносінах да мігрантаў. Як паведамлялася, у 2021 годзе Літва сутыкнулася з масавым наплывам нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, і Захад абвінаваціў у гэтым улады ў Мінску. З таго часу літоўскія памежнікі спынілі каля 23700 спроб незаконнага перасячэння мяжы.

Чытайце таксама:

Пазоў супраць Мінска па справе аб мігрантах: Літва патрабуе 200 мільёнаў еўра кампенсацыі

Прэм'ер Літвы: За выключэннем асобных людзей пятай калоны ў краіне няма

Міністр унутраных спраў Літвы выказаўся за тэхнічнае ўзмацненне мяжы з Беларуссю

Начальнік Штаба абароны Літвы пра будучыя беларуска-расійскія вучэнні: Пакуль мы не бачым ніякіх сюрпрызаў

Прэзідэнт Літвы пазбавіў палітыка, які нядаўна ездзіў у Мінск, дзяржаўнай узнагароды

Каментары да артыкула