У чэрвені ў Беларусь прыедзе патрыярх Кірыл
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у чэрвені наведаe Беларусь. Як паведамляе прэс-служба расійскай амбасады, 28 мая гэты візіт абмеркавалі пасол Расіі Барыс Грызлоў і патрыяршы экзарх Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP
Паводле інфармацыі расійскага дзяржаўнага агенцтва Sputnik, Кірыл прыедзе ў пачатку чэрвеня, каб узяць удзел у святкаванні 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку.
Патрыярх Кірыл прыязджае ў Беларусь рэгулярна. Апошні раз ён быў тут у чэрвені 2022 года на святкаванні 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях і стварэння Полацкай епархіі.
Чытайце таксама:
Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў
Былы сакратар патрыярха Маскоўскага: Кірыл лічыць сябе важнейшым за Пуціна