БЕЛ Ł РУС

Большасць грамадзян ЕС падтрымліваюць дапамогу Украіне

29.05.2025 / 7:6

Nashaniva.com

Тры чвэрці грамадзян краін Еўрапейскага саюза падтрымліваюць фінансавую і гуманітарную дапамогу Украіне, тры пятых ухваляюць ваенную дапамогу, амаль тры чвэрці — санкцыі супраць Расіі. Такія вынікі вялікага апытання «Еўрабарометр».

Фота: AP

Згодна з апублікаванымі ў сераду вынікамі апошняга агульнаеўрапейскага апытання ў рамках праграмы «Еўрабарометр», фінансавую і гуманітарную дапамогу Украіне ўхваляюць 76% рэспандэнтаў, піша Бі-бі-сі.

Закупку і перадачу Еўрасаюзам Украіне зброі і іншых ваенных грузаў падтрымліваюць 59% апытаных.

Санкцыі супраць Расіі ўхваляюць 72% еўрапейцаў, а прыём украінскіх бежанцаў — цэлых 80%.

77% згодныя, што напад Расіі на Украіну з'яўляецца пагрозай і для Еўрасаюза.

Падчас чарговага, вясновага «Еўрабарометра» з канца сакавіка да канца красавіка былі асабіста апытаныя больш за 26 тысяч жыхароў краін Еўрапейскага саюза і дзевяці краін-кандыдатаў, а таксама Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула