БЕЛ Ł РУС

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага

29.05.2025 / 7:39

Nashaniva.com

29 мая 2020 года блогера і заснавальніка «Краіны для жыцця» Сяргея Ціханоўскага затрымалі на перадвыбарным пікеце ў Гродне.

29 мая 2020 года ў Гродне АМАП затрымаў блогера Сяргея Ціханоўскага і яго аператара. Затрыманне трапіла ў жывы эфір.

Спачатку ў кадры з'явіліся дзве жанчыны-правакатаркі, якія патрабавалі, каб Ціханоўскі адказаў на іх пытанні. Блогер сыходзіў ад іх, але яны пераследвалі яго.

Неўзабаве з'явіліся двое міліцыянтаў. Адзін з іх пацягнуў Ціханоўскага за руку, людзі кінуліся адбіваць блогера.

У гэтай мітусні нехта штурхануў міліцыянта, ён упаў. Тут і з'явіўся АМАП, які затрымаў Ціханоўскага.

«Хлопцы, нейкая правакацыя, мы нічога не рабілі», — паспеў сказаць блогер. 

8 чэрвеня 2020 года Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ шасці затрыманым па «гродзенскай справе» было выстаўлена абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пазней Ціханоўскаму выставілі абвінавачванне яшчэ паводле арт. 191 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — за «перашкоду правядзенню выбараў і працы Цэнтрвыбаркама». Гэта справа была заведзена я пасля заявы, пададзенай на блогера ў Следчы камітэт кіраўніцай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

Сяргею Ціханоўскаму ў выніку выставілі канчатковае абвінавачанне паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

14 снежня 2021 быў вынесены прысуд: 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У сярэдзіне студзеня 2023 г. супраць Сяргея завялі справу паводле ч. 2 арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Працэс распачаўся 14 лютага ў судзе г. Жодзіна.

27 лютага 2023 года яму да 18 гадоў калоніі дадалі яшчэ паўтара года зняволення.

З сакавіка 2023 года Сяргей Ціханоўскі ўтрымліваецца ў поўнай ізаляцыі ад свету ў рэжыме інкамунікада. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула