БЕЛ Ł РУС

Whiskas запусціў падкаст з вядучымі-катамі

29.05.2025 / 7:57

Nashaniva.com

Вытворца корму для катоў Whiskas запусціў The Purrcast — падкаст для ўладальнікаў катоў, які «вядуць» каты. Пра гэта піша Campaign Brief.

Фота: Whiskas

Паводле даных Whiskas, 72% котак сёння жывуць у зумераў і міленіялаў. Найчасцей у такіх уладальнікаў няма досведу догляду за жывёламі.

Праект кампаніі разлічаны якраз на тых, хто толькі пачынае разбірацца, колькі ўвагі, ежы і гульняў патрэбна гадаванцу. Напрыклад, у выпусках распавядаюць, калі пераводзіць кацяня на корм для дарослых катоў, як пазнаёміць яго з іншым катом і што насамрэч азначае муркатанне.

Кантэнт падкаста складаюць на падставе самых частых пытанняў новых уладальнікаў — іх сабралі з пошукавых запытаў, абмеркаванняў у сацсетках і зваротаў у падтрымку ў Еўропе, Лацінскай Амерыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула