У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі
Ён упаў. Што адбылося пасля, незразумела.
Як паведамляюць сталічныя паблікі, выкладчык БНТУ спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў міліцыі, якія яго затрымлівалі. Аднак праз 300 метраў упаў і памёр.
У ананімных тэлеграм-каналах пішуць, што гэта нібыта выкладчык, якога затрымлівалі за дамагальніцтва.
Афіцыйныя каментары пра здарэнне пакуль адсутнічаюць.