БЕЛ Ł РУС

Выпусцілі марожанае са смакам драніка

29.05.2025 / 11:3

Nashaniva.com

Навінку прэзентавала кампанія «Фуд Рэпаблік» — вытворца беларускага марожанага пад гандлёвай маркай «Milk Republic».

Фота: Retail.ru

«Мы пратэсціравалі сотні розных спалучэнняў і смакаў; У выніку мы прыйшлі да высновы, што дранік можа быць не толькі асноўнай стравай, але і цудоўным дадаткам да дэсерту. Яго хрумсткая скарыначка, далікатны смак маладой бульбы выдатна спалучаюцца з прахалодай і ўмеранай саладосцю сапраўднага вяршковага марожанага. Кожнаму з нашай каманды смак сапраўднага драніка знаёмы з дзяцінства ў спалучэнні са смятанай. Мы падумалі: а чаму б не спалучыць яго з сапраўдным вяршковым марожаным», — кажа дырэктар кампаніі У. Барышэўскі.

Марожанае выраблена на аснове натуральных вяршкоў, называецца яно па-беларуску — «сметанковае», яшчэ адна адсылка да класічнага спалучэння — «дранік і смятана».

«Мы плануем паставіць яе ў першую чаргу ў тыя рэгіёны, дзе мы толькі заходзім на рынак. Калі спажыўцы добра сустрэнуць навінку, мы будзем вырабляць марожанае з дранікам на пастаяннай аснове», — кажа У. Барычэўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула