БЕЛ Ł РУС

Мінскага крымінальнага аўтарытэта асудзілі за палітыку і прызналі экстрэмістам

29.05.2025 / 14:7

Nashaniva.com

Алег Ерашэнкаў атрымаў чарговы тэрмін — але цяпер з палітычным адценнем.

Алег Ерашэнкаў. Фота: Белпол

Мінскі абласны суд вынес прысуд 59-гадоваму Алегу Ерашэнкаву (ранейшае прозвішча — Ламакін). Механіка з аўтасэрвісу, якога дзяржаўныя медыя называлі «аўтарытэтам з пэўных колаў», асудзілі па цэлым пакеце артыкулаў, у тым ліку і палітычных. За кошт гэтага рэцыдывіст трапіў у міліцэйскі спіс «экстрэмістаў».

У прысудзе Ерашэнкава два палітычныя артыкулы — заклікі да захопу ўлады (361 ч.3) і ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання (361-1 ч.3). А таксама набор непалітычных — дапамога ў прымусе да выплаты доўгу, пагроза забойства, разбой і нават распусныя дзеянні ў дачыненні асобы, маладзейшай за 16 гадоў.

У абвінавачванні быў яшчэ артыкул пра публічную дэманстрацыю порна, але ён урэшце адваліўся.

Апроч таго, сілавікі не трацяць надзеі даказаць, што менавіта Ерашэнкаў здзейсніў забойства ў 1997 годзе. Тады з ягонага рэвальвера забілі чалавека, але Ерашэнкаў даводзіць, што страляў не ён.

Агулам жа ў Ерашэнкава шмат ранейшых судзімасцяў за разбой, крадзяжы, угоны, а таксама іншыя злачынствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула