БЕЛ Ł РУС

У Талачынскім раёне аўтацягнік збіў мужчыну на трасе

29.05.2025 / 16:15

Nashaniva.com

У ноч на 29 мая пад Талачыном здарылася смяротнае ДТЗ. На міжнароднай трасе M1 «Брэст — мяжа Расіі» аўтацягнік наехаў на мужчыну, у выніку чаго той загінуў на месцы, паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Фота ілюстрацыйнае

Асобу загінулага вызначылі па адбітках пальцаў — ім аказаўся 24-гадовы жыхар Салігорска.

Міліцыя пачала па гэтым інцыдэнце крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула