БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці ў Мінску адбылася аварыя з удзелам трох машын

29.05.2025 / 18:43

Nashaniva.com

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 29 мая каля 15:00 на праспекце Незалежнасці ў Мінску, недалёка ад скрыжавання з вуліцай Сурганава.

Кіроўца аўтамабіля Mercedes пры перастройванні ў другую паласу адначасова з аўтамабілем Volkswagen не саступіў яму дарогу, у выніку чаго машыны сутыкнуліся.

У выніку ўдару Volkswagen страціў кіраванне і яго занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён урэзаўся ў аўтамабіль Audi.

Кіроўцу і двух пасажыраў Volkswagen даставілі ў медыцынскую ўстанову для агляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула